Навiны
Больш за тысячу замежнікаў штогод праходзяць лячэнне ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
Каля 1200 замежных пацыентаў штогод праходзяць лячэнне ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Гэта дазваляе зарабіць каля двух мільёнаў долараў. У асноўным пацыенты зараз прыязджаюць з Расіі і іншых краін СНД. Ёсць прадстаўнікі краін Балтыі і далёкага замежжа, у тым ліку Злучаных Штатаў, Ізраіля, Германіі.
Што за рэдказямельныя металы і чаму яны раптам сталі ўсім патрэбныя?
Апошнім часам мы часта чуем пра рэдказямельныя металы. Кантэкст практычна заўсёды знаходзіцца ў палітычнай плоскасці, тады як пра эканамічны і тэхналагічны складнік кажуць няшмат. Пры гэтым у наш час рэдказямельныя металы, яны ж рэдказямельныя хімічныя элементы, знаходзяць самае шырокае ўжыванне ў энергетыцы, атамнай, машынабудаўнічай, металургічнай, хімічнай, нафтахімічнай, шкляной і абароннай прамысловасці. За апошнія 30 гадоў у свеце адбыўся выбухападобны рост попыту на рэдказямельныя металы, і сёння няма такой галіны, дзе яны б не выкарыстоўваліся. Пра сферу прымянення гэтых рэчываў, традыцыйныя і альтэрнатыўныя спосабы атрымання размаўляем з навуковым супрацоўнікам аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчыкам кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гуменам ГАРБАННІДЖАДАМ.