Навiны
Іншаземца з буйной партыяй псіхатропаў затрымалі ў Рагачове
Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае абставіны супрацьпраўнай дзейнасці 46-гадовага замежнага грамадзяніна ў сферы незаконнага абароту псіхатропных рэчываў, расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, паведамляе БелТА.
У аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна правялі рэканструкцыю памятнага месца каля брацкай магілы
24 лютага 1944 Рагачоўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Удары, прарывы, наступленні... Па карце баёў лютага 1944 года на міжрэччы Дняпра і Друці Рагачоўскай зямлі відаць напрамкі, па якіх Чырвоная Армія выбівала з мясцовасці фашыстаў. У тым самым напружаным лютым 1944-га менавіта на гэтым участку савецкія героі захопяць друцкі плацдарм. Гэты ўчастак адваяванай тэрыторыі стане адным з пунктаў, адкуль пачыналася легендарная аперацыя «Баграціён». За стрэлкамі на ваенных картах, бітвах, апісаных у хроніках, — лёсы байцоў, іх камандзіраў, генералаў войскаў. Баявы шлях савецкіх герояў на Рагачоўшчыне вывучаюць, памяць аб іх захоўваюць школьнікі. Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства кожны год арганізоўвае патрыятычныя экспедыцыі для навучэнцаў. 24 лютага — пункт адліку мірнага жыцця пасля перажытай нямецкай акупацыі.