Навiны
97
Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці масава ўбіраюць кукурузу на зерне
13.10.2026
У паўночным рэгіёне сёлета пасяўныя плошчы кукурузы на зерне павялічаны ўдвая, з 15 тыс. да 30 тыс. гектараў. Мэта — стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі. На пачатку 2020-х гадоў плошчы царыцы палёў на зерне складалі не больш за 8-9 тыс. гектараў. Аграрыі не рызыкавалі пашыраць іх, баючыся, што кукуруза можа не даспець з-за халаднейшага клімату. Цяпер вырошчванне гэтай культуры становіцца ўсё больш папулярным. Акрамя таго, што яна ў параўнанні са збожжавымі мае найвышэйшую энергетычную каштоўнасць, яшчэ дае і значна большую ўраджайнасць.