Навiны
99
Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення
06.05.2026
Генерал-маёр Сяргей Лагадзюк вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Адпаведны ўказ № 155 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА.