
У Магілёве збіраюцца аднавіць адзін са знакавых помнікаў сакральнай архітэктуры XVІ стагоддзя
Свята-Траецкая царква ў Магілёве адраджаецца не ўпершыню. Яна была спалена падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай, аднавілася і ... зноў моцна пацярпела падчас вайны, на гэты раз Вялікай Айчыннай. У атэістычныя 50-я гады мінулага стагоддзя яе цалкам разбурылі. Прыкладна на тым месцы, дзе стаяла царква, пабудавалі мост. Ён атрымаў імя 21-гадовага Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына, які загінуў у баях за вызваленне Магілёва. Дзевяць гадоў таму каля моста нечакана адкрыліся контуры разбуранага храма.

Каля 20 тысяч чалавек выйшлі на ўборку наступстваў непагадзі ў Магілёве
У суботу ў Магілёве з самй раніцы кіпіць работа — вялікая колькасць гараджан, каля 20 тыс. чалавек выйшлі на ўстараненне наступстваў навальнічнага фронту, які прайшоў ноччу 10 ліпеня.

Вялікі гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 12 ліпеня
Вялікі гарадскі суботнік пройдзе 12 ліпеня ў Магілёве. Усіх жыхароў горада запрашаюць паўдзельнічаць у навядзенні парадку ў абласным цэнтры пасля разгулу стыхіі, які адбыўся ноччу 10 ліпеня. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, паведамляе БелТА.