Навiны
Сеанс псіхааналізу ў тэатры лялек
Чалавеку ўласціва шукаць пачуццяў, але калі іх не кантраляваць, то можна прыйсці да залежнасці ад іншага і наогул страціць сваю асобу, ператварыўшыся ў бяздушную і бяздумную пачвару, якая не адчувае мяжы для сваёй жарсці. Так адбываецца з Кацярынай Ізмайлавай, гераіняй спектакля «Лэдзі М. цэнскага павета», прэм’ера якога адбылася ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Рэжысёр Яўген Карняг узяў за аснову аповесць Мікалая Ляскова і прапанаваў дарослай аўдыторыі псіхалагічны трылер, у якім адчуванне эмацыйнай пустэчы і жаданне запоўніць яе татальнай жарсцю прыводзяць да шэрагу трагедый.
Пашырэнне пляцовак, гастролі і майстар-класы. Тэатр лялек адкрые новы сезон 13 верасня
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек адкрые свой 88-ы сезон 13 верасня. Аб гэтым журналістам расказала галоўны адміністратар тэатра Алена Казакова, паведамляе БелТА.
Брэсцкі тэатр лялек прадставіў у Полацку спектакль аб прападобнай Ефрасінні
У Полацку ўпершыню прадставілі спектакль «Евфросиния Полоцкая. Святыя літары» Брэсцкага тэатра лялек, паведамляе БелТА.