Навiны
346
Уладзімір Гасцюхін стаў беларускім артыстам задоўга да таго, як пераехаў сюды жыць
09.03.2026
Віншаванні народны артыст Беларусі будзе прымаць 10 сакавіка ў сувязі з 80-годдзем. У яго гонар у кінатэатры «Масква» 12 сакавіка адбудзецца святочны юбілейны вечар, дзе акрамя віншавальных урачыстасцяў можна будзе пабачыць выстаўку касцюмаў, у якіх Уладзімір Гасцюхін выходзіў на сцэну ў пастаноўках Тэатра-студыі кінаакцёра. Але большасць людзей усё ж звязваюць яго імя з кіно, таму часткай праграмы стане паказ фільма 2025 года «Мой дзед», знятага расійскімі кінематаграфістамі. Фільм быў прадстаўлены ў праграме кінафестывалю «Лістапад-2025», айчынная публіка яго цёпла вітала не ў малой ступені дзякуючы ўдзелу народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна, — гэта найноўшая праца ў яго фільмаграфіі.