Навiны
585
Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах
30.06.2025
Калі няма свайго жылля, то, відавочна, яго даводзіцца здымаць. Пагадзіцеся, калі ёсць выбар — у прыватніка-ўласніка па камерцыйнай цане або ў дзяржавы, — то, як правіла, другі варыянт куды больш прывабны. Як-ніяк, сума не кусаецца, ды і выключана верагоднасць таго, што вас нечакана папросяць, «таму што трэба тэрмінова прадаць», «перасяляецца сваяк» ці — «так склаліся абставіны». З 21 верасня ў некаторых катэгорый беларусаў з’явіцца магчымасць выкупу квадратаў, якія арандуюцца ў дзяржавы. З гэтай даты ўступаюць у сілу нормы ўказа Прэзідэнта нумар 235. Каго ён закране і якія пры гэтым ёсць нюансы.