Навiны
91
Прывезлі тры фуры дэкарацый: Чалябінскі тэатр оперы і балета імя Глінкі выступае ў рамках праекта «Гастрольнае лета ў Вялікім»
09.07.2026
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава адзначыла, што ў Беларусь прывозяць пастаноўкі, якіх няма ў афішы нашага тэатра. Для гледачоў гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі творамі, і прыхільнікі тэатра ахвотна карыстаюцца ёю, пра што сведчыць цікавасць да паказаў 8 і 9 ліпеня. Улічвала гэты момант пры планаванні гастроляў і кіраўніцтва Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Міхаіла Глінкі. Яго дырэктар Уладзімір Дасаеў паведаміў, што балет «Мата Хары» наогул больш нідзе не ідзе, акрамя Чалябінска. «Раймонда» — балет канца ХІХ стагоддзя, кампазітар Аляксандр Глазуноў стварыў яго паводле лібрэта Марыуса Пеціпа.