Навiны
Больш за 370 тыс. руб. запазычанасці па зарплаце пагашана па патрабаванні пракурора ў Чашніцкім раёне
Па патрабаванні пракуратуры Чашніцкага раёна пагашана запазычанасць па заработнай плаце ў суме больш за 370 тыс. бел. руб. Пра гэта БелТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
У Чашніцкім раёне да абласных «Дажынак» адкрылі новае прадпрыемства
Новае прыватнае прадпрыемства — ТАА «Лукомльскі кансервавы завод» адкрылася ў самым маладым горадзе Беларусі Новалукомлі. Такі падарунак раёну да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2025», які прымае Чашніцкі раён, удалося зрабіць дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта «Адзін раён — адзін праект». Кошт узвядзення кансервавага завода склаў больш за 18 млн рублёў. Акрамя ўласных сродкаў інвестара выкарыстаны прадастаўленыя дзяржавай ільготныя крэдытына суму больш за 13 млн рублёў.
Ігар Сергяенка з рабочым візітам наведаў Чашніцкі раён
Працоўны дзень Старшыні Палаты прадстаўнікоў у Віцебскай вобласці пачаўся з інспектавання сельскагаспадарчых арганізацый Чашніччыны. У полі зроку — малочнатаварны комплекс і малочнатаварная ферма ААТ «Проземля-Агра», якія група дэпутатаў ужо правярала напрыканцы лютага. У ходзе паўторнай праверкі Ігар Сергяенка азнаёміўся з вынікамі зімоўкі жывёлы, арганізацыяй кармлення і ўмовамі захавання кармоў, выкананнем ветэрынарна-санітарных правілаў і тэхналагічнай дысцыпліны. Не засталася без увагі парламентарыя ступень гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі «Проземля-Агра» да вясновых палявых работ — яна ацэньваецца як высокая.