Навiны
Шэсце Усебеларускага хрэснага ходу завяршылася ў сталіцы ў дзень Мінскага абраза Божай Маці
Шэсце дзевяцідзённага Усебеларускага хрэснага ходу завяршылася ў сталіцы 26 жніўня, у дзень, калі праходзяць урачыстасці ў гонар Мінскага абраза Божай Маці, перадае БелТА.
У Жыровічах ушанавалі абраз Божай Маці
У духоўным праваслаўным цэнтры, Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыр, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя з’яўленню абраза Божай Маці Жыровіцкай. Гэта адна з галоўных святынь Беларусі, якая ўшаноўваецца і праваслаўнымі, і каталікамі. З самым маленькім з цудатворных нерукатворных абразоў — памерам 5,6 на 4,4 см — звязаны шматлікія цуды, якія адбываліся як у мінулыя стагоддзі, так і ў наш час. Першыя з іх звязаны са з’яўленнем святыні. Па паданні вясной 1470 года ў лесе юныя пастушкі заўважылі незвычайнае ззянне, якое зыходзіла ад абраза. На тым месцы была пабудаваная царква. Калі ў ХVI стагоддзі яна згарэла, адбылося яшчэ адно дзіва — на камяні дзеці ўбачылі Дзеву незвычайнай прыгажосці, якая трымала ў руках абраз.