Навiны
168
У Віцебску адкрываецца выстаўка «Погляд з паднябесся» мастака Уладзіміра Акулава
08.04.2026
У філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў Віцебску заўтра, 9 красавіка, пачынае сваю работу выстаўка «Погляд з паднябесся» мастака Уладзіміра Акулава (1954 — 2026), на якой будуць прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы з калекцыі мастацтвазнаўца Яўгенія Ксяневіча. Выстаўка будзе працаваць да 31 мая 2026 года.