Навiны
Салата «Лалік» і «шакаладны» памідор — што прапануюць у новым сезоне сталічныя аграрыі
Вясна ўступае ў свае правы, а разам з ёй абуджаецца і жаданне свежасці — сакавітай зеляніны, хрумсткай агародніны, яркіх фарбаў на талерцы. Мы ўжо з нецярпеннем выглядаем, калі на прылаўках крам з’явіцца першая айчынная прадукцыя, якая пахне не далёкім імпартам, а сапраўднай вясной. І чакаць засталося зусім нядоўга. Генеральны дырэктар УП «Мінскі парнікова-цяплічны камбінат» Сяргей НЕКРАШЭВІЧ расказаў пра новыя віды прадукцыі, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і азеляненне сталіцы, якое вось-вось пачнецца.
Летась у Беларусі было высаджана больш за 500 тысяч дрэў, 656 тысяч кустоў і рэкордныя больш за 33 мільёны кветак
Мінулы год быў абвешчаны ў Беларусі Годам добраўпарадкавання. Сам гэты факт і тое, што пытанні добраўпарадкавання трымае на кантролі кіраўнік дзяржавы, гавораць аб тым, наколькі сур’ёзнае значэнне надаецца стварэнню і падтрыманню ў краіне зручнага, бяспечнага і сучаснага асяроддзя для жыцця і працы людзей.
Сотні тысяч дрэў і мільёны кветак высаджана з пачатку Года добраўпарадкавання
Як азеляніліся нашы паселішчы
У Цэнтральным рэгіёне стартавала акцыя па азеляненні «Мінская вобласць: Сад адзінства»
Дзякуючы ёй Любань упрыгожылі 300 новых дрэў...
Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 11 кастрычніка
Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 11 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Штогод новыя насаджэнні дрэў займаюць плошчу, большую за плошчу Мінска
Лясная гаспадарка ў нашай краіне — галіна рэальнага сектара эканомікі, якая дынамічна развіваецца і вырашае найважнейшыя задачы аховы, абароны лясоў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, забяспечвае эканамічную, экалагічную і вытворчую бяспеку краіны. З боку кіраўніка дзяржавы ёй заўсёды ўдзялялася шмат увагі, паколькі Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы і, як неаднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт, лес — гэта багацце, якім мы павінны рацыянальна і ашчадна карыстацца.
Чым і як віцебскі зелянбуд упрыгожыць горад у новым сезоне?
Па выніках 2024 года Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызнала горад на Дзвіне самым азелянёным сярод абласных цэнтраў. У гэтым, вядома, заслуга спецыялістаў ДП «Віцебскі Зелянбуд» пад кіраўніцтвам дырэктара Валянціны Шэндзюковай — апошнія некалькі гадоў горад штосезон упрыгожваюць больш за мільён кветак.
Добраўпарадкаванне — справа кожнага
Азеляненне населеных пунктаў — адно з асноўных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. У сталіцы гэтаму пытанню ўдзяляецца вялікая ўвага. А ў рамках аб’яўленага Прэзідэнтам Беларусі 2025-га Годам добраўпарадкавання такая работа будзе прадоўжана.