Навiны
462
Чаму аператары машыннага даення лічацца прафесійнай элітай?
02.06.2025
Аператар машыннага даення на любой ферме — прафесійная эліта, кажа Гульнара Емяльяненка, кіраўнік МТК «Валосавічы» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага» (таго самага калгаса Кіраўскага раёна, які ў часы СССР грымеў на ўсю краіну): «Зарплата ўсяго персаналу фермы залежыць ад якасці іх працы. Калі аператар будзе даіць сумленна, карова будзе даваць шмат малака. Сёння сярэднія надоі ў нас на ўзроўні 32 літраў у дзень ад кожнай каровы. З году ў год мы ўваходзім у тройку лідараў раёна па аб’ёме вытворчасці малака».