Навiны
134
Беларусь выступіла за дэпалітызаваны падыход да міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю
18.06.2026
Беларусь застаецца прыхільнай да прынцыпаў шматбаковасці, дыялогу і цэнтральнай ролі ААН у барацьбе з глабальнымі выклікамі. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта заявіў на сустрэчы з генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Вене і выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Монікай Джумай, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС.