Top.Mail.Ru

Навiны

Лукашэнка даручыў скарыстацца момантам і ўдзяліць больш увагі дарожнаму будаўніцтву

Лукашэнка даручыў скарыстацца момантам і ўдзяліць больш увагі дарожнаму будаўніцтву

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду скарыстацца момантам і ўдзяліць больш увагі дарожнаму будаўніцтву. Аб гэтым ён заявіў пры назначэнні віцэ-прэм’ерам Аляксандра Церахава, які ў тым ліку будзе курыраваць і гэту сферу, паведаміла БелТА.

Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?

Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?

Чалавек дасведчаны адразу адкажа — без бітуму. Гэты прадукт перапрацоўкі сырой нафты можна назваць стратэгічным у дарожным будаўніцтве — ён звязвае разам усе кампаненты сумесі асфальтабетону. Яго пры нашай праграме аднаўлення вялікіх і малых дарог трэба шмат. Да таго ж, смалістае рэчыва задзейнічана ў рамонце і ўладкаванні дахаў і гідраізаляцый. Зразумела, што ад яго якасці залежыць у тым ліку і бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Мы накіраваліся на Чэрвеньскі нафтабітумны завод, дзе вырабляецца трэць бітуму ў краіне, каб даведацца, як робяць гэты важны кампанент, як павышаюць яго якасць. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці, абвешчаныя кіраўніком дзяржавы, працоўны калектыў прадпрыемства ставіць перад сабой асабліва шмат задач, звязаных з павышэннем якасці прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю