Навiны
234
Як дарожныя арганізацыі краіны рыхтуюць дарогі да зімовага ўтрымання
19.08.2026
Тое, што прырода можа падкінуць нечаканыя і непрыемныя сюрпрызы, мы пераканаліся мінулай зімой. Але дарогі, ад стану якіх залежыць вельмі многае — ад бяспекі іх карыстальнікаў да стабільнай жыццядзейнасці эканомікі, — павінны функцыянаваць незалежна ад сезона і ў любое надвор'е. Дзякуючы таму, што дарожныя арганізацыі Беларусі кожны год рыхтуюцца да зімы з лета, закладваючы пры падрыхтоўцы матэрыялаў і тэхнікі ўсе магчымыя пагодныя рызыкі, летась наступствы снежнай стыхіі ім удалося ліквідаваць хутка і без страт, у штатным рэжыме.