Навiны
488
«Эскалацыя канфлікту — адзіны выхад для Кіева». Чаму перагаворы па Украіне зайшлі ў тупік і чаго дамагаюцца ЗША і Еўрасаюз?
09.10.2025
Праз паўтара месяца пасля сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы тэма ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту адышла на другі план. Еўрапейскі саюз заяўляе аб гатоўнасці падтрымліваць Украіну да канца і абвінавачвае Расію ў правакацыях, ЗША працягваюць прадаваць зброю для Узброеных Сіл Украіны, а расійскія войскі развіваюць наступленне ў Данбасе і Днепрапятроўскай вобласці. Аб перспектывах далейшых перагавораў, пазіцыях бакоў і ролі ЗША ў канфлікце расказвае намеснік дырэктара Цэнтра комплексных еўрапейскіх і міжнародных даследаванняў НДУ Вышэйшай школы эканомікі (Расія) Дзмітрый Суслаў.