Навiны
253
У Гомельскай вобласці зафіксаваны першыя рэкорды жніва
07.07.2026
Першыя перамогі ва ўборачнай кампаніі — на рахунку аграрыяў КСУП «Агракамбінат «Холмеч» Рэчыцкага раёна. Менавіта працаўнікі гэтай гаспадаркі першымі не толькі ў сваім раёне, але і ў вобласці пераадолелі знакавую мяжу ў тысячу тон намалочанага і перавезенага збожжа новага ўраджаю.