Навiны
Рэктар РІПА — аб уступнай кампаніі і перавагах рабочых прафесій
У панядзелак пачнецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Цяпер дакументы будуць прымацца з 18 ліпеня да 17 жніўня замест 20 ліпеня і 14 жніўня адпаведна. Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня да 14 жніўня. Прыём на ўзровень ПТА будуць ажыццяўляць 160 устаноў адукацыі з 15 чэрвеня да 23 жніўня.
Прафесійная адукацыя — прэстыжна і перспектыўна
Кажуць, штучны інтэлект, які пераможна крочыць па планеце, хутка зробіць незапатрабаванымі многія «інтэлігентныя» прафесіі. Але ён ніколі не зможа замяніць таго, хто стварае матэрыяльныя даброты, працуе рукамі. Нездарма менавіта пра людзей, якія могуць і ўмеюць якасна змайстраваць або падрамантаваць, у народзе спрадвеку кажуць — «залатыя рукі».