Навiны
87
ФПБ адзначыла найлепшых прадстаўнікоў прафсаюзных спартшкол
19.05.2026
Урачыстая цырымонія прайшла сёння ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра. Заслужанымі ўзнагародамі былі адзначаны больш за 30 работнікаў сістэмы прафсаюзнага спорту. Сярод іх — кіраўнікі, работнікі, трэнеры-выкладчыкі, інструктары-метадысты прафсаюзных спартыўных школ. Гэта спецыялісты, якія шмат гадоў працуюць і зрабілі вялікі ўклад у развіццё прафсаюзнага спорту, з’яўляюцца першымі настаўнікамі знакамітых беларускіх спартсменаў.