Навiны
Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу, які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці
Герояў трэба ведаць у твар. Згодзен, штамп. Але ў цэлым канцэпцыя правераная часам: нематэрыяльныя стымулы таксама маюць значэнне. І часам большае, чым выключна камерцыйная выгада. Да таго ж эканоміка становіцца ўсё больш эмацыянальнай, калі спажывец часцей робіць выбар па загадзе сэрца, а не зыходзячы з матэматычных разлікаў. Ёсць у мяне сур'ёзныя падазрэнні, што мы яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваем псіхалагічныя фактары ў справе дасягнення макраэканамічных мэт. Скажам, па долі рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Ёсць статыстычныя даныя, але адсутнічае персаналізацыя. Хто з буйных, сярэдніх, невялікіх аб'ектаў гандлю самы паспяховы ў рэалізацыі беларускіх тавараў? Як бачыцца, не пашкодзіла б вызначыць пераможцаў. Па-першае, людзям будзе прыемна: іх намаганні заўважаны. Па-другое, для пакупнікоў дадатковая інфармацыя, пад якой шыльдай хаваецца самы шырокі асартымент айчыннай прадукцыі.
Наспела відавочная неабходнасць фарміраваць і пашыраць інстытуты прасоўвання айчынных тавараў
У прынцыпе, мы ўмеем вырабляць. І беларуская прадукцыя дастойная па якасці, цалкам прымальная па цане, тым не менш, не заўсёды канкурэнтаздольная. Прасоўванне і продажы, прама скажам, наша слабае звяно. І па гэтым фактары мы прайграём імпартным кампаніям, часам нават на ўнутраным рынку. Продажы, на жаль, не самы моцны бок айчынных вытворцаў. Але ўсю віну звальваць на менеджараў таксама не зусім карэктна і справядліва. Ёсць і аб’ектыўныя фактары: змагацца за паліцы і пакупніка даводзіцца нашым кампаніям з буйнымі карпарацыямі (і міжнароднымі, і расійскімі), якія, аб’ектыўна, больш буйныя і магутныя, валодаюць значным фінансавым рэсурсам. І за кошт эфекту маштабу іншы раз паравым катком расчышчаюць сабе месца на рынку. Але не ўсё так дрэнна.
«Кожная пятніца», семінары, дэгустацыі: як МАРГ папулярызуе беларускія тавары
Як Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю папулярызуе беларускія тавары на ўнутраным рынку, расказала намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Кацярына Макуценя ў прэс-цэнтры БелТА.
Унесены змяненні ва ўмовы льготнага крэдытавання ў рамках праграмы «На родныя тавары»
Урад змяніў механізм ільготнага спажывецкага крэдытавання «На родныя тавары»
У Беларусі назвалі самы папулярны крэдыт: стаўка ўсяго 4 %
Самым запатрабаваным крэдытам у Беларусі за апошнія два гады стала праграма «На родныя тавары». Пра гэта паведаміў член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» Віктар Ананіч, піша «Мінская Праўда».