Навiны
Дырэктар Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Ігуменскі» Эла Барысава — пра адносіны да работы і поспехі ў кар’еры
Свой прафесійны шлях Эла Барысава пачынала ў сістэме адукацыі. У 2011 годзе прыйшла працаваць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама. Праз два гады ёй прапанавалі паспрабаваць сябе ў тагачасным Доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яна хутка пагадзілася і ні на секунду не сумняваецца ў правільнасці свайго рашэння.
Качанава: Дапамагаць тым, хто мае патрэбу, — наша беларуская традыцыя
Дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў гэтым — наша беларуская традыцыя. Такой думкай падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас адкрыцця новага корпуса Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната «Гармонія», паведамляе БелТА.
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат прадставіў інклюзіўны спектакль на вялікай сцэне
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі» прадставіў у сталічным Тэатры-студыі кінаакцёра свой інклюзіўны спектакль «Паўлінка» па матывах п’есы Янкі Купалы. Выхаванцы ўстановы, якія маюць ментальныя асаблівасці, нараўне са сваімі выкладчыкамі, выхавацелямі і псіхолагамі ўвасобілі на сцэне вобразы беларускага класіка. Сам выхад да гледачоў для многіх юных акцёраў — вялікая перамога. Аднак адметна, што такіх перамог у выхаванцаў «Шчаслівых усмешак» ужо нямала — большасць з іх мела ролі ў трох папярэдніх спектаклях. А летась калектыў пансіяната быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі за развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і інтэграцыю інклюзіўнага мастацтва ў культурную прастору краіны.