Навiны
95
Беларусь плануе павялічыць экспарт прадуктаў харчавання і сельгассыравіны да $12 млрд да 2030 года
13.08.2026
Беларусь плануе павялічыць экспарт прадуктаў харчавання і сельгассыравіны да $12 млрд да 2030 года. Аб гэтым ішла размова на Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме, які прайшоў пад старшынствам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандра Якоўчыца і прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Ісламабада Сардара Тахіра Мехмуда, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.