Top.Mail.Ru

Навiны

Беларускія медыкі выконваюць усе магчымыя ў свеце аперацыі па вяртанні слыху

Беларускія медыкі выконваюць усе магчымыя ў свеце аперацыі па вяртанні слыху

У нашай краіне выконваюцца ўсе віды высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў на вуху, якія існуюць у свеце. За апошнія 10 гадоў ніводны грамадзянін Беларусі не выехаў на лячэнне за мяжу. Больш за тое, на лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі штогод прыязджаюць замежныя грамадзяне — як з краін СНД, так і іншых, у тым ліку Ізраіля, Германіі і ЗША. Вярнуць слых беларускія медыкі дапамагаюць у любым узросце. Самыя маленькія пацыенты, якім робіцца адна з найскладанейшых аперацый па аднаўленні слыху — кахлеарная імплантацыя, — шасцімесячныя дзеткі. Пры гэтым узрост дарослых для падбору слыхавых апаратаў і хірургічных умяшанняў не абмежаваны.

Беларускія і расійскія навукоўцы падзеляцца вопытам лячэння парушэнняў слыху на канферэнцыі ў Гродне
92

Беларускія і расійскія навукоўцы падзеляцца вопытам лячэння парушэнняў слыху на канферэнцыі ў Гродне

Да Міжнароднага дня слыху, які адзначаўся 3 сакавіка, прымеркавалі навукова-практычную канферэнцыю з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні аталогіі, аўдыялогіі», якая пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пра гэта паведаміла БелТА.

Адзін укол — і слых вяртаецца: вучоныя знайшлі лячэнне ад глухаты
369

Адзін укол — і слых вяртаецца: вучоныя знайшлі лячэнне ад глухаты

Вучоныя з Каралінскага інстытута сумесна з кітайскімі калегамі прадставілі прарыў у лячэнні прыроджанай глухаты. Аднаразовая ін'екцыя геннай тэрапіі дапамагла аднавіць слых ва ўсіх дзесяці ўдзельнікаў клінічнага даследавання — ад малых да дарослых. Вынікі апублікаваны ў часопісе Nature Medicine.


Адзінота павялічвае рызыку страты слыху
208

Адзінота павялічвае рызыку страты слыху

Кітайскія вучоныя выявілі нечаканы фактар, які садзейнічае пагаршэнню слыху. Даследаванне, праведзенае камандай з Цяньцзіньскага ўніверсітэта, Шэньянскага медыцынскага каледжа, Кітайскага медыцынскага ўніверсітэта і Кітайскага ўніверсітэта Ганконга, паказала — з такой праблемай часцей сутыкаюцца адзінокія людзі, паведамляе «МИР 24».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю