Навiны
229
У Доме ўрада разгарнулася экспазіцыя, прысвечаная подзвігу савецкіх лётчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне
23.06.2026
Выстаўка «Тым, хто не вярнуўся з палёта» арганізавана ў рамках беларуска-расійскага праекта інфармацыйнага цэнтра архіўна-мемарыяльнай работы «Шануем і памятаем». У яе экспазіцыю ўвайшлі знаходкі, выяўленыя падчас пошукавых экспедыцый. Работы вяліся на працягу 10 гадоў: усяго знойдзена і ўстаноўлена 107 месцаў падзення самалётаў. Знаходкі аформілі ў 16 планшэтаў з нумарнымі фрагментамі самалётаў, па якіх удалося ўстанавіць экіпажы.
563
Цэнтральны раён Мінска ў гонар Дня Перамогі арганізаваў велапрабег
06.05.2026
У Мінску прайшоў маладзёжны велапрабег «Дарогамі памяці ў Цэнтральным». Калона з больш як 300 удзельнікаў праехала ад мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына» да стэлы «Мінск — горад-герой». Акцыя стала часткай патрыятычнага праекта «Цэнтральны раён памятае» і прымеркавана да Дня Перамогі.