Навiны
Ці рацыянальна і з выгадай мы выкарыстоўваем сваё тарфяное багацце?
Прырода шчодра надзяліла беларускую зямлю лясамі і балотамі. Таму невыпадкова ў яе нетрах тысячагоддзямі назапашваўся наш чорна-буры капітал — торф. І запасы яго вельмі значныя: агульныя залежы ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 мільярда тон, з якіх каля 300 мільёнаў тон — восьмая частка — прызначаны для прамысловага асваення. Паколькі штогод беларускія прадпрыемствы здабываюць каля 2 мільёнаў тон торфу, няцяжка падлічыць, што гэтага хопіць на 150 гадоў. Якое прызначэнне мае сёння такі шчодры падарунак прыроды і ці варта яго здабываць увогуле?
Торфапрадпрыемствы Мінэнерга забяспечылі задавальненне попыту спажыўцоў у запатрабаваных аб’ёмах
Кіраўнік Мінэнерга Дзяніс Мароз на нядаўнім семінары-нарадзе па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2025 года адзначыў, што развіццё тарфяной прамысловасці — гэта ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны.
У Крупскім раёне адкрылі завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў
У Крупскім раёне адкрылі новы завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў ААТ «ТБЗ Усяж» — філіял «Туршоўка». Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць ААТ «ТБЗ Усяж» пашырыць наменклатуру выпускаемай торфапрадукцыі з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі, арганізаваць выпуск высакаякаснай тарфяной прадукцыі непаліўнага прызначэння, запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках.
Аб выніках тарфянога сезона і перспектыўных напрамках выкарыстання торфу расказалі ў Мінэнерга
З пачатку года ў Беларусі здабылі больш за 1,8 млн тон торфу. Пра гэта падчас галіновага семінара-нарады па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2025 года распавёў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.