Навiны
92
Як прыцягнуць у Мінск яшчэ больш гасцей, якія напрамкі сёння ў топе і чаму беларускую сталіцу выбіраюць усё больш турыстаў?
19.05.2026
Гэтыя пытанні абмеркавалі ў Мінскай гарадской ратушы на гарадскім інфастрыме «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». У мерапрыемстве, арганізаваным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, прынялі ўдзел каля 100 чалавек у цэнтральнай студыі і больш за 1000 — у рэжыме відэаканферэнцсувязі на дзевяці пляцоўках прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі сталіцы.