Навiны
273
У Быхаўскім раёне мадэрнізавалі вытворчасць па перапрацоўцы фарэлі
03.11.2026
Фарэлевая гаспадарка «Лахва» была створана ў Магілёўскай вобласці ў 2013 годзе і з’яўляецца на цяперашні час самым буйным прадпрыемствам у Беларусі па вырошчванні вясёлкавай фарэлі. Сёння тут перапрацоўваецца 500 тон рыбы ў год. Але мадэрнізацыя аднаго з чатырох вытворчых участкаў, які знаходзіцца ў Быхаўскім раёне, дасць магчымасць істотна павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі. На ўчастку ўстаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць у бліжэйшай будучыні рэалізаваць самыя амбіцыйныя планы.