Top.Mail.Ru

У Быхаўскім раёне мадэрнізавалі вытворчасць па перапрацоўцы фарэлі

Аўтар:

Фарэлевая гаспадарка «Лахва» была створана ў Магілёўскай вобласці ў 2013 годзе і з’яўляецца на цяперашні час самым буйным прадпрыемствам у Беларусі па вырошчванні вясёлкавай фарэлі. Сёння тут перапрацоўваецца 500 тон рыбы ў год. Але мадэрнізацыя аднаго з чатырох вытворчых участкаў, які знаходзіцца ў Быхаўскім раёне, дасць магчымасць істотна павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі. На ўчастку ўстаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць у бліжэйшай будучыні рэалізаваць самыя амбіцыйныя планы. 


— Сёння ў вобласці працуе сапраўдны рыбны холдынг, які складаецца з дзвюх гаспадарак — фарэлевай гаспадаркі «Лахва» і рыбгаса «Палуж», — адзначыў падчас адкрыцця абноўленага ўчастку дырэктар рыбнай гаспадаркі «Лахва» Юрый Куксянкоў. — Налета мы выходзім на магутнасць 2,5 тысячы тон, то-бок павялічваем вытворчасць у 5 разоў. Стаіць задача перапрацоўваць каля 10 тон рыбы ў дзень. Ахалоджаную рыбу будзем вырабляць на рыбгасе «Палуж», а тут — гатовы прадукт. 


Па словах дырэктара, фарэль у Беларусі вельмі запатрабаваны прадукт. Прычым больш попыт на рыбу да кілаграма. Больш буйную выгадна пускаць на перапрацоўку. Дзве рыбныя гаспадаркі Магілёўскай вобласці сёння здольныя забяспечыць ахалоджанай рыбай і рыбай на перапрацоўку не толькі сябе, а і пастаўляць карысны прадукт іншым перапрацоўшчыкам. 

— Асабіста мы зацікаўлены ў перапрацоўцы таму, што яна дае магчымасць пашырыць асартымент і закрыць імпартазамяшчэнне, — аргументуе Юрый Куксянкоў. — У нас няма нават замарозкі, усё ствараем з ахалоджанай сыравіны. Рыба добрай якасці, бо здабываецца з вады, якая бярэцца на глыбіні больш як 100 метраў. 


На сёння, па словах дырэктара, прыкладна 98 % рыбы ў краіне ствараецца менавіта на рыбным холдынгу Магілёўскай вобласці. На экспарт ідзе прыкладна 30-40 %.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю