Навiны
8
Формула энергетычнага суверэнітэту выпрацоўваецца
04.11.2026
Формулу энергетычнага суверэнітэту эксперты бачаць у сінергіі магчымасцяў рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў. Пра тое, як стварыць дзейсную сістэму абмену кампетэнцыямі ў галіне функцыянавання паліўна-энергетычнага комплексу, разважалі ўдзельнікі дыскусійнай пляцоўкі XXX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Саюзная дзяржава, СНД, ЕАЭС і ШАС — арганізацыі, у рамках якіх цалкам рэальна ўзмацніць энергетычны патэнцыял нашай краіны. Выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння, забяспечыць галіну высокатэхналагічным абсталяваннем і павысіць устойлівасць энергазабеспячэння прамысловасці і насельніцтва — актуальныя задачы, якія трэба будзе вырашаць энергетыкам дружалюбных краін разам.