Навiны
220
Ад Батсваны і Ганы да Сербіі і Катара. Хто адкрые для сябе «Белагра» ўпершыню ў 2025 годзе
30.05.2025
На ўзроўні афіцыйных дэлегацый у 35-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра» запланаваны ўдзел больш як 20 краін, ёсць і тыя, хто прадставяць свае дасягненні ў аграрнай сферы і пазнаёмяцца з поспехамі беларускай сельскай гаспадаркі ўпершыню, — такіх будзе сем. У дэталях аб удзельніках «Белагра-2025» расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.