Навiны
74
Вядучыя вучоныя папярэдзілі Міжнародную федэрацыю футбола аб рызыцы правядзення матчаў сёлетняга чэмпіянату свету ў ЗША. Што здарылася?
18.05.2026
Футбалісты, якім трэба будзе выступіць на чэмпіянаце свету па футболе (ён стартуе 11 чэрвеня і асноўная частка яго пройдзе ў ЗША), рызыкуюць сутыкнуцца з высокай рызыкай для здароўя. Пра гэта папярэдзілі два з лішнім дзясяткі аўтарытэтных вучоных у галіне медыцыны, клімату і спорту. У адкрытым лісце ў адрас Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA), апублікаваным на днях, спецыялісты называюць існуючыя меры па абароне здароўя ігракоў, вымушаных спаборнічаць на спякоце, неадэкватнымі і заклікаюць да іх перагляду. Аж да таго, каб матчы адкладаліся на позні час ці пераносіліся на іншы дзень.