Навiны
309
Аб чым гаварылі ў Брэсце ўдзельнікі Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі
28.05.2026
У чацвер у круглай зале Брэсцкага гарвыканкама прайшло пленарнае пасяджэнне ІІ Міжнародной міжпартыйнай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXІ стагоддзі». Яна аб'яднала прадстаўнікоў партый з Беларусі і дружалюбных ёй краін. У Брэст прыехалі ўдзельнікі з Азербайджана, Венесуэлы, Германіі, Зімбабвэ, Казахстана, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Кубы, Лаоса, Малдовы, М'янмы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. Іх калегі з Сербіі і Славакіі падключыліся да дыскусіі ў рэжыме анлайн.