У Магілёве адбылася сустрэча з аўтамабільнымі перавозчыкамі пасажыраў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці. Арганізатарам сустрэчы выступіў філіял Транспартнай інспекцыі па Магілёўскай вобласці. Мэта мерапрыемства — прафілактыка правапарушэнняў пры ажыццяўленні пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёва і за яго межамі. Размова ішла пра выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2024 № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў».
— Асноўныя парушэнні, якія фіксуюцца падчас кантрольных мерапрыемстваў, датычацца парадку прыёму сродкаў плацяжу і выкарыстання касавага абсталявання, — паведаміў намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці — начальнік упраўлення аператыўных мерапрыемстваў Аляксандр Тонкі. — Для перавозчыкаў, якія неаднаразова (два і больш разы на працягу года) дапусцяць такія парушэнні, заканадаўствам прадугледжана прыпыненне дзейнасці альбо выключэнне з Рэестра аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Факты парушэння, якія зафіксуе падатковая інспекцыя, будуць накіраваныя ў Транспартную інспекцыю для прыняцця мер. Прыпыненне знаходжання ў рэестры або выключэнне з яго для перавозчыка азначае часовую блакіроўку або поўную забарону на аказанне паслуг пасажырам.

Аляксандр Тонкі нагадаў, што пазбегнуць негатыўных наступстваў дапаможа толькі строгае выкананне ўстаноўленых правіл і выключэнне практыкі ўтойвання выручкі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва ІМПЗ па Магілёўскай вобласці