Як было агучана, летась арганізацыя ўнесла прапановы па 15 нарматыўна-прававых актах, правяла 50 мерапрыемстваў грамадскага кантролю па выкананні заканадаўства аб працы, выявіла 231 парушэнне заканадаўства, калектыўных дагавораў і сацыяльна-партнёрскіх дакументаў больш высокага ўзроўню. Па выніках праверак вернута незаконна ўтрыманых або не выплачаных работнікам сродкаў, а таксама спагнана запазычанасць па непералічаных наймальнікамі прафсаюзных узносах на агульную суму болей чым 115 тысяч рублёў.
У ходзе 83 мерапрыемстваў грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы выяўлена 569 парушэнняў. Наймальнікам накіраваны прадстаўленні і рэкамендацыі аб устараненні недахопаў. У ходзе мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў дзейнасці працоўных, скарочана 192 месцы са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы.
Праведзена вялікая дабрачынная работа пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, аказана спонсарская дапамога Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху, Магілёўскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Спартак-35» і іншым. Выплачана матэрыяльная дапамога работнікам-інвалідам прадпрыемства «Універсал Бабруйск», якія былі занятыя няпоўны працоўны час.
За мінулы год абласной прафсаюзнай арганізацыяй рэалізаваны таксама шэраг маштабных выхаваўча-патрыятычных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскіх і абласных акцый.
Сёлета абласной і пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі ва ўзаемадзеянні з сацыяльнымі партнёрамі рэалізоўваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году беларускай жанчыны, надаецца вялікая ўвага выхаваўчай і патрыятычнай рабоце ў працоўных калектывах з нагоды 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Беларусі.
На пасяджэнні таксама ішла размова аб перспектывах работы прафсаюзнай арганізацыі на гэты год і ў цэлым на пяцігодку.
— Будзем працаваць над удасканаленнем калектыўна-дагаворнай работы ў арганізацыях, узмацненнем працоўнай і сацыяльна-эканамічнай абароненасці работнікаў, — паведаміў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел ЖУЙКОЎ. — Працягнецца грамадскі кантроль за захаваннем наймальнікамі заканадаўства аб працы і ахове працы, норм пагадненняў. Арганізацыям ЖКГ вобласці неабходна прыняць меры па выкананні тарыфнага і мясцовага пагадненняў аб устаноўцы тарыфнай стаўкі першага разраду ў памеры не менш чым 30% ад месячнай мінімальнай зарплаты.
Арганізацыя падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з расійскімі калегамі — членамі Агульнарасійскага прафсаюза работнікаў жыццезабеспячэння. У ходзе пасяджэння быў зачытаны прывітальны адрас Іванаўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі за подпісам яе старшыні Таццяны ЖЫЛАВАЙ. Расійскімі калегамі адзначаны высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства, эфектыўная дзейнасць Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза па абароне працоўных правоў, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў ЖКГ і сферы абслугоўвання