Top.Mail.Ru
191

Аcіповічы запрашаюць на экафестываль «Ціхае паляванне»

Мерапрыемства адбудзецца ў гэтыя выхадныя — 13-14 верасня. Гэта фестываль ад стваральнікаў знакамітай «Бард-рыбалкі», які папулярызуе экакультуру, беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандуе здаровы і актыўны лад жыцця, яднанне з прыродай пад аўтарскую песню, жывую музыку і паэзію. Вось ужо ў чацвёрты раз ён праходзіць на базе адпачынку «Бярозкі» з выглядам на лес і маляўнічае Асіповіцкае водасховішча.



Стваральнікі абяцаюць вялікую культурную праграму. Будуць працаваць фудкорты, горад майстроў, міні-кірмаш. Наведвальнікаў чакаюць нават мабільныя лазні. 

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стане адкрыты чэмпіянат па збору грыбоў «Лесавічок». Тых, хто назбірае гэтай смакаты больш за ўсіх, а таксама шчасліўчыкаў, якія знойдуць самы вялікі баравік, чырвонагаловік, падбярозавік, грузд, лісічку або апеньку чакаюць прызы ад партнёраў фестывалю — «Альфа Радыё», спецыяльнага праекта «Радыё Перамога» і брэнда "Гродфуд".У рамках фестывалю будзе прэзентаваны турыстычны патэнцыял Асіповіцкага краю. Прадстаўнікі Асіповіцкага вопытнага лясгаса правядуць традыцыйную экапрагулку да крыніцы святых Касмы і Даміяна, пакажуць грыбныя і ягадныя мясціны. А яшчэ будзе шмат канцэртаў і конкурсаў. Адзін з іх — «Суперсытка» — пазнаёміць з кулінарным мастацтвам ад удзельнікаў экафестывалю.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю