Top.Mail.Ru

Арганізацыя з Магілёва сэканоміла амаль 30 тысяч на падатках

Аўтар:

Менавіта такая сума падаходнага падатку з фізічных асоб прад’яўлена для выплаты ў бюджэт магілёўскаму камерцыйнаму вытворцу кандытарскіх вырабаў і кулінарнай прадукцыі.



— Арганізацыя займалася незаконнай мінімізацыяй падаткаў, — растлумачылі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — У яе дзейнасці ўстанавілі факт падмены працоўных адносін з работнікам, зарэгістраваным у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне, якія выявілі парушэнні, накіравалі ў адрас арганізацыі апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку вылічыць і выплаціць у бюджэт належную суму падаходнага падатку з фізічных асоб. Апавяшчэнне плацельшчык не выканаў.

Інспекцыя склала акт камеральнай праверкі і прад’явіла да выплаты ў бюджэт 29,5 тыс. рублёў падаходнага падатку з фізічных асоб.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю