Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — вядучая аграрная ВНУ, дзе за гісторыю яе існавання падрыхтавалі больш за 67 тысяч інжынераў.
Амаль 1,3 тысячы першакурснікаў набярэ Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у сёлетнюю прыёмную кампанію. З кожным годам кантрольныя лічбы прыёму павялічваюцца. Так, ва ўніверсітэт ў 2026 годзе прымуць 560 абітурыентаў на дзённую форму навучання — гэта на 95 месцаў больш, чым летась. Пабольшала месцаў і на завочнай форме навучання.


У ВНУ рыхтуюць спецыялістаў пад запыт часу і ўкараняюць у навучальны працэс найноўшыя распрацоўкі — у інавацыйных лабараторыях студэнты практыкуюцца на спецыяльных трэнажорах. Важны акцэнт і на практыкаарыентаваную падрыхтоўку студэнтаў, а таксама магчымасць атрымання рабочых прафесій, такіх як слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. У студэнтаў універсітэта таксама ёсць магчымасць атрымаць пасведчанні кіроўцы механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», кіроўцы колавых трактароў катэгорый «С», «D» і самаходных машын сельскагаспадарчага прызначэння катэгорыі «F».
.jpg)
Алена Вінаградава
Фота Лізаветы Голад