Пагадненне паміж Беларускім і расійскім ВНУ падпісана 1 ліпеня на пленарныма паседжэнні калегій адукацыйных ведамстваў Беларусі і Расіі, якое прайшло ў рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну дэлегацыі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі на чале з міністрам Валерыем ФАЛЬКОВЫМ.
Замацавалі дакумент першы прарэктар БДУ Дзмітрый КУРЛОВІЧ і рэктар МДТУ імя М. Э. Баўмана Міхаіл ГОРДЗІН. Супрацоўніцтва паміж БДУ і МДТУ імя М. Э. Баумана працягваецца з 2021 года — у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве па праграме абмену студэнтамі і выкладчыкамі. За гэты час для прадстаўнікоў абедзвюх ВНУ быў арганізаваны шэраг стажыровак, сумесных лекцый для студэнтаў і магістрантаў, навукова-даследчых канферэнцый у галіне экалогіі, эканомікі, ядзернай энергетыкі, міжнародных адносін, філасофіі і гуманітарных навук.
Падпісаны сёння дакумент прадугледжвае сумесную падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Прыкладная фізіка» фізічнага факультэта БДУ і «Тэхнічная фізіка» факультэта фундаментальных навук МДТУ імя М. Э. Баўмана. Гэта дазволіць студэнтам навучацца па ўнікальнай сумеснай праграме двух універсітэтаў, здабыць паглыбленыя веды і навыкі, прымножыць канкурэнтныя якасці. Пасля заканчэння ўніверсітэтаў выпускнікі атрымаюць падвойныя дыпломы: БДУ і гэтай расійскай ВНУ.
Стартуе праграма з 2026–2027 навучальнага года. Мяркуецца, што на працягу чатырох гадоў беларускія і расійскія студэнты будуць навучацца ў сваіх ВНУ з магчымасцю праходжання адукацыйных стажыровак ва ўніверсітэце-партнёра. Таксама дагавор змяшчае ўмовы сумеснай распрацоўкі і напісання падручнікаў і метадычных дапаможнікаў; калектыўных публікацый навуковых прац у спецыялізаваных часопісах універсітэтаў; правядзення міжнародных даследчых форумаў і канферэнцый і іншае.
Алена ВІНАГРАДАВА