Top.Mail.Ru

БДУІР сёлета прыме ў сваю студэнцкую сям’ю амаль 2,9 тысячы першакурснікаў

Як сказалі ва ўніверсітэце, план прыёму на 2026-ы застаўся такім жа, як быў летась — а гэта 2895 першакурснікаў. 1405 з іх будуць прынятыя на бюджэтную форму атрымання адукацыі. У БДУІР абітурыенты могуць выбраць кірункі ў сферы высокіх тэхналогій, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыі, электроніку, кібербяспеку і інжынерна-эканамічную дзейнасць.


Папулярныя спецыяльнасці — «Праграмная інжынерыя», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання», «Інфармацыйная бяспека». 


Ва ўніверсітэце падкрэслілі, што на гэтыя спецыяльнасці традыцыйна высокі конкурс. У той жа час БДУІР прапануе спецыяльнасці, якія аднесены да найбольш запатрабаваных эканомікай: «Электронныя сістэмы і тэхналогіі», «Радыёсістэмы і радыётэхналогіі», «Нанатэхналогіі і нанаматэрыялы», «Інжынерна-педагагічная дзейнасць», «Мікра- і нанаэлектроніка». Тыя, хто паступае на пералічаныя спецыяльнасці, могуць скарыстацца льготамі, прадугледжанымі для медалістаў і пераможцаў абласнога (Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.



Сёння ў ВНУ — 8 факультэтаў, 33 кафедры, функцыянуюць 25 навукова-даследчых лабараторый, 7 навукова-даследчых груп, 6 цэнтраў, інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР, філіял «Мінскі радыётэхнічны каледж» і іншыя падраздзяленні. З 2021 года ва ўніверсітэце працуе навукова-тэхналагічны парк БДУІР. 


Алена Вінаградава

Фота Лізаветы Голад

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю