Удзельнічаць у форуме, акрамя прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, выкладчыкаў і студэнтаў БДАТУ, а таксама прадстаўнікоў універсітэтаў, якія рыхтуюць кадры для АПК Беларусі, выказалі жаданне калегі з Расіі, Башкірыі, Казахстана. Праблемы і задачы падрыхтоўкі эканамістаў для сельскагаспадарчага сектара краіны разам з навукоўцамі і выкладчыкамі абмяркоўвалі прадстаўнікі прамысловага сектара АПК.
Спектр пытанняў, якія закрануты на мерапрыемстве, быў самым шырокім — ад ролі штучнага інтэлекту ў падрыхтоўцы эканамістаў-аграрыяў да лічбавага аграбізнесу.
Перад пачаткам работы форуму сваю прадукцыю на выстаўцы-дэгустацыі прадставілі такія вядомыя прадпрыемствы, як агракамбінат «Дзяржынскі», Мінскі малочны завод № 1, «Мінскхлебпрам», Мінскі парнікова-цяплічны камбінат і Мінская агароднінная фабрыка. Свае навінкі прадэманстравалі таксама Мінскі маргарынавы завод і Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі.
Алена Вінаградава