Top.Mail.Ru
144

Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ў Міжнародным анлайн-уроку з касманаўтам Алегам Навіцкім

Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Мінасветы Расіі пры падтрымцы Раскосмаса арганізавалі анлайн-урок для больш чым 10 тысяч навучэнцаў з 97 краін свету. У ім прынялі ўдзел і беларускія школьнікі. 


— Вельмі хочацца спадзявацца, што цяпер цікавасць да касманаўтыкі такая ж, як і некалькі дзесяцігоддзяў таму. Я памятаю сваё дзяцінства, калі ўсе навіны пачыналіся са старту касмічнага карабля, пасадкі экіпажа, які вярнуўся з арбіты. Вельмі важна, каб такая інфармацыя даводзілася да нашай моладзі, студэнтаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, касмічнай галіны або проста прамысловасці, як гэта было раней, таму што гэта ўсяляе гонар за краіну, яе дасягненні і велізарны патэнцыял нашых людзей, — падзяліўся меркаваннем касманаўт Алег Навіцкі. — Прафесія касманаўта сапраўды гераічная, яна дапамагае ў стваральнай дзейнасці. Наша моладзь павінна бачыць прыклад — людзей, якія працуюць на такіх адказных пасадах, у такім унікальным месцы, як МКС, і не баяцца імкнуцца да нейкіх сваіх высокіх мэт. Як гаворыцца, дарогу адужае той, хто ідзе. 

Якім ён стаў, гэты дыялог? Школьнікі задавалі самыя розныя пытанні: ці можна ў космасе карыстацца інтэрнэтам? Ці ёсць «лайфхакі» ў касманаўтаў? Што здзівіла больш за ўсё, калі ўпершыню бачыш Зямлю з люка ілюмінатара? Што самае смешнае здаралася ў бязважкасці? Што з таго, што робіце на арбіце, дапамагае адчуваць сябе «дома»? Цэлая гадзіна адкрытага дыялогу, які дзеці запомняць назаўжды.

Алена Вінаградава 
Фота дадзена Міністэрствам асветы РФ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю