Top.Mail.Ru
191

БНТУ адзначыў 105 гадоў

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею, пачаліся з 8 снежня.


За гэтыя дні ў галоўнай кузні тэхнічных кадраў і дзясяткі мерапрыемстваў, універсітэт павіншавалі і сталі яго ганаровымі гасцямі дзяржаўныя, рэлігійныя і грамадскія дзеячы Рэспублікі Беларусь. З юбілейнай датай педагагічны калектыў і студэнтаў ВНУ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: «Сёння легендарны палітэх з’яўляецца прызнаным у нашай краіне і далёка за яе межамі перадавым навуковым і вытворчым цэнтрам, дзе навучаюць высакакласных спецыялістаў тэхнічнага профілю», — гаворыцца ў віншаванні. 

Выпускнікі БНТУ ўзводзяць жылыя комплексы і масты, пракладваюць дарогі і лініі метро, ствараюць сучасную тэхніку, забяспечваючы мадэрнізацыю і ўмацаванне эканомікі суверэннай Беларусі і робячы жыццё людзей яшчэ камфортней, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 

«Перакананы, ваш калектыў прадоўжыць паспяхова ўкараняць перадавыя метады і тэхналогіі, навучаць і выхоўваць адданых сваёй радзіме прафесіяналаў, прымнажаць нацыянальны здабытак краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю БНТУ, праходзяць ва ўніверсітэце з пачатку тыдня. Ужо адкрыты дзве сумесныя лабараторыі з ААТ «Пеленг», духоўна-асветніцкі цэнтр, галерэя навуковых школ БНТУ, а таксама адбылася Міжнародная канферэнцыя «Навукова-тэхналагічныя трэнды ў развіцці эканомікі і падрыхтоўкі кадраў будучыні». 

Чатыры святочныя дні былі насычаны самымі разнастайнымі падзеямі, напоўнены яркімі сустрэчамі і віншаваннямі. Сёння, 12 снежня, у БНТУ — заключны дзень святочнай праграмы, які стане не толькі яркім фінальным пунктам, але і сімвалам адзінства пакаленняў і ўпэўненага руху ўніверсітэта ў будучыню. 


Алена ВІНАГРАДАВА

Фота дадзена БНТУ

Чытайце таксама: Каранкевіч у БНТУ: У Беларусі сфарміравана сучасная сістэма адукацыі для падрыхтоўкі сапраўдных прафесіяналаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю