Top.Mail.Ru
311

Чэн’ян бачжай — жывы музей культуры народнасці дун

Восем унікальных вёсак.

У Саньцзян-Дунскім аўтаномным павеце Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай) размешчаны ўнікальны комплекс з васьмі вёсак народнасці дун — Чэн’ян бачжай, які лічыцца найбуйнейшым музеем драўлянай архітэктуры народнасці дун пад адкрытым небам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Гэтае дзіўнае селішча складаецца з больш чым 2000 дамоў на палях, 8 барабанных вежаў і 5 крытых мастоў. Тут жывуць больш за 10 тысяч прадстаўнікоў народнасці дун.

Комплекс прызнаны адной з дзесяці найпрыгажэйшых вёсак Кітая і мае статус турыстычнага аб’екта катэгорыі 5A, што з’яўляецца найвышэйшай ацэнкай у рэйтынгу гэтай катэгорыі.

Гонарам комплексу Чэн’ян бачжай з’яўляецца знакаміты мост Юнцзі, які пабудаваны ў 1912-1924 гадах. Даўжыня збудавання складае 77,76 метра. Пры яго будаўніцтве не выкарыстоўваліся цвікі. Гэта сапраўдны шэдэўр драўлянага дойлідства.

Традыцыйнае жыллё ў гэтых вёсках, якое пабудавана на палях, добра вентылюецца і абаронена ад вільгаці. Узімку ў іх цёпла, а ўлетку халаднавата, у сувязі з чым іх назаваюць «хатамі, якія ўмеюць дыхаць».

Жыхары вёсак беражліва захоўваюць традыцыі: ігру на лушэн (дудачка з трыснягу), шматгалосыя спевы, танец, ткацтва і вышыўку. Тут на працягу ўсяго года праводзяцца разнастайныя фестывалі і святы, якія дазваляюць захоўваць багатую культурную спадчыну народнасці дун.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю