Цэнтр беларускага паўднёва-ўсходняга рэгіёна сёння прымае ўдзельнікаў сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.
Важная для развіцця саюзных адносін дзвюх краін сустрэча пачалася з наведвання расійскіх партнёраў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Рашэтнікаў выступіў з лекцыяй перад студэнтамі. У сустрэчы з кіраўніком расійскага эканамічнага ведамства змаглі прыняць удзел усе, хто цікавіцца глабальнымі тэндэнцыямі развіцця. Як падкрэсліў Максім Рашэтнікаў, сусветная эканоміка перажывае перыяд глыбокіх змен, якіх не ведала дзесяцігоддзямі. Гэтыя працэсы патрабуюць новых падыходаў да гандлю, інвестыцыйнай палітыкі, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Максім Рашэтнікаў адзначыў, што Расія і Беларусь сёння разам фарміруюць архітэктуру стратэгічнага ўзаемадзеяння, якое ахоплівае ўсе сферы жыцця. Галоўная мэта — стварэнне трывалай асновы для ўстойлівага, паступальнага росту, выгаднага для абодвух народаў.
Удзельнікі сумеснага пасяджэння калегій мінэканомікі Беларусі і мінэканамразвіцця Расійскай Федэрацыі таксама наведалі адзін з вытворчых флагманаў — ААТ «Гомсельмаш». Прадпрыемства — знакавы прыклад таго, як доўгія гады паспяхова рэалізуецца беларуска-расійскай прамысловая кааперацыя. У прадпрыемства больш за 150 пастаўшчыкоў матэрыялаў і камплектуючых з Расіі, а дылерская сетка ахоплівае 60 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
Праграму візіту працягнула сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з кіраўніком расійскага эканамічнага ведамства. Іван Крупко распавёў аб прамысловым патэнцыяле Гомельшчыны, прадставіў вядучыя прадпрыемствы беларускага паўднёва-ўсходняга рэгіёна, адзначыў інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі вобласці. На сустрэчы з кіраўніцтвам аблвыканкама абмеркавалі таксама пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны, закранулі тэму развіцця расійска-беларускага турызму.
У працяг праграмы рабочага візіту ў Гомельскі рэгіён на плошчы Працы каля Вечнага агню ўдзельнікі сумеснага пасяджэння калегій Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расійскай Федэрацыі ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўнае мерапрыемства — сумесная калегія міністэрстваў на чале з міністрамі Юрыем Чабатаром і Максімам Рашэтнікавым — прайшло ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў калегіі былі не толькі бягучыя вынікі, але і вызначэнне новых форм двухбаковага ўзаемадзеяння.
Як падкрэсліў міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Максім Рашэтнікаў, правядзенне сумеснай калегіі — чарговы важны этап сумеснай работы напярэдадні пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое, у сваю чаргу, папярэднічае сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў. Да такіх значных падзей рыхтуецца вялікі аб’ём матэрыялаў.
— Ключавы дакумент — прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Менавіта вынікі гэтай працы, якую мы вялі апошнія месяцы, сёння былі разгледжаны і адобраны для ўнясення на Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, — звярнуў увагу Максім Рашэтнікаў. — Асобным раздзелам у межах прагнозу прадстаўлена ацэнка інтэграцыйных эфектаў нашага ўзаемадзеяння, у тым ліку рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.
Пад час калегіі былі падрабязна абмеркаваны праграмы прамысловай кааперацыі.
Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства Расіі, для расійскіх калег быў вельмі цікавым і карысным вопыт «жывога» знаёмства з вытворчым працэсам на прадпрыемстве «Гомсельмаш». На гэтым вытворчым беларускім флагмане ўжо ўсталяваны і працуюць станкі для выпуску прадукцыі, якая пастаўляецца на расійскія прадпрыемствы.
— У цэлым менавіта такім высокім узроўнем кааперацыі абумоўлены такі высокі тавараабарот, які дасягнуты сёння. Гэта 4,7 трыльёна рублёў — каля 50 мільярдаў долараў ЗША. Пры гэтым 25 % у тавараабароце прыпадае на прадукцыю машынабудавання, яшчэ 7 працэнтаў — на прадукцыю лёгкай прамысловасці, — падкрэсліў Максім Рашэтнікаў.
Як асабліва падкрэсліў міністр эканамразвіцця Расіі, нягледзячы на адносна ўмераныя тэмпы росту беларуска-расійскага тавараабароту ў гэтым годзе, якасць узаемадзеяння заўважна змянілася: павялічваецца доля навукаёмістай, інавацыйнай, тэхналагічнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.
Як патлумачыў міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар, узаемадзеянне эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі пацвярджае сваю эфектыўнасць.
— У завяршэнні года традыцыйна разглядаюцца прагнозы развіцця нашых краін і Саюзнай дзяржавы. Ключавое — тое, што нашы эксперты пры распрацоўцы прагнозных дакументаў не проста складаюць прагнозы развіцця дзвюх краін, а разлічваюць інтэграцыйны эфект. Бачым, што каля чатырох мільярдаў долараў ЗША — складзе чаканы эфект для дзвюх краін. І гэта дзякуючы тым рашэнням, якія былі прыняты тры, чатыры, пяць гадоў таму. Ёсць дамоўленасць, што і надалей усе прагнозы будзем выбудоўваць выключна з пазіцыі ўліку такіх эфектаў, — падкрэсліў Юрый Чабатар.
Як нагадаў кіраўнік Мінэканомікі Беларусі, адзін з важных трэкаў абмеркавання на сумеснай калегіі — інвестыцыйная павестка.
— Абмеркавалі пытанні збліжэння і гарманізацыі заканадаўства ў гэтай сферы, асабліва мер стымулявання і фінансавай падтрымкі нашых інвестараў. Мы бачым тут вялікі патэнцыял, — зазначыў кіраўнік беларускага эканамічнага ведамства.
Яшчэ адзін кірунак двухбаковага эканамічнага развіцця, якія абмеркавалі беларускія і расійскія калегі, — турызм. Так, толькі за мінулы год узаемныя візіты жыхароў Расіі і Беларусі склалі больш за 700 тысяч паездак.
— Пытанні развіцця турызму — гэта прыярытэт будучай пяцігодкі для нашай краіны. Калегі з Расійскай Федэрацыі ў гэтым напрамку ідуць наперад. Мы дамовіліся рэалізаваць сумесны план для абмену вопытам, — рэзюмаваў па гэтым па гэтым трэку Юрый Чабатар.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»