Top.Mail.Ru
309

Дзіцячую паліклініку ў «Мінск-Свеце» рыхтуюць да ўводу ў эксплуатацыю

У «Мінск-Свеце» ідуць заключныя работы перад уводам у эксплуатацыю дзіцячай паліклінікі № 13, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



З 24 кастрычніка будаўнікі пачнуць паэтапную перадачу памяшканняў эксплуатуючай арганізацыі.

Унутранае аздабленне медустановы практычна завершана. Уся мэбля сабрана і расстаўлена па кабінетах, устаноўлена медыцынскае абсталяванне. Нягледзячы на хуткае наваселле, на пляцоўцы кіпіць работа.

Новая паліклініка, разлічаная на 680 наведванняў у змену, стане важным сацыяльным аб’ектам для жыхароў раёна, які развіваецца.

Чытайце таксама: Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі адзначыла 115-годдзе

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю