Top.Mail.Ru
291

Форум моладзі краін СНД і ЕАЭС праходзіць у Мінску

2 кастрычніка, у Мінску, на тэрыторыі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка адбылося адкрыццё Міжнароднага форуму моладзі краін СНД і ЕАЭС. 


У сталіцу Беларусі прыбылі больш за 100 гасцей — з нашай краіны, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць тры насычаныя дні, на працягу якіх яны ўключацца ў прадукцыйную работу па такіх кірунках, як медыяпрастора, адукацыя і навука, маладзёжныя ініцыятывы, інавацыйнае прадпрымальніцтва і іншыя. Моладзь будзе абмяркоўваць актуальныя пытанні сучаснасці: лічбавыя выклікі і магчымасці, фарміраванне агульнай навукова-адукацыйнай прасторы, пошук ідэй, якія аб’ядноўваюць народы СНД і ЕАЭС. Не абыдзецца і без майстар-класаў па прэзентацыі бізнес-ідэй інвестарам. 

Фармат форуму — дынамічны, — ад панэльных дыскусій з экспертамі да практычных стратэгічных сесій і фарсайт-трэкаў. Удзельнікі наведаюць ключавыя адукацыйныя і тэхналагічныя цэнтры нашай краіны — Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, Нацыянальную бібліятэку, навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», Парк высокіх тэхналогій, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і стэлу «Мінск — горад-герой». 

Асаблівая ўвага — культурнаму абмену, у рамках якога пройдзе ўрачыстая вячэра-прэзентацыя нацыянальных традыцый краін СНД і ЕАЭС. Яна стане яркім сімвалам адзінства і ўзаемаразумення.

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота: Міністэрства адукацыі

Чытайце таксама: Акцэнты Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю