У ім прынялі ўдзел каля 600 навучэнцаў Школ міру з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Вечнага агню на Савецкай плошчы і хвіліны маўчання. Потым дзеянні перамясціліся ў сцены Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікі змаглі падзяліцца вынікамі сваёй гуманітарнай і патрыятычнай дзейнасці, міратворчымі ініцыятывамі і творчымі планамі, прэзентаваць свае раёны. Праз драматычную тэатралізаваную пастаноўку «Марыйка» паводле аднайменнай паэмы беларускага пісьменніка Алеся Казекі навучэнцы прычыніліся да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тэма пераносіць нас ў 1942 год, калі карнікі спалілі жыўцом болей чым 2000 жыхароў некалькіх вёсак у Кіраўскім раёне.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, прадстаўнікі кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, Галоўнага ўпраўлення па адукацыі, Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.
— Цяжка пераацаніць значнасць той тэмы, якая сёння абмяркоўваецца на форуме, — звярнулася да школьнікаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец. — Мір— такое кароткае слова, і так шмат чаго ў сябе ўмяшчае. Для цяперашняга пакалення школьнікаў мірнае жыццё — рэальнасць, якую трэба шанаваць і захоўваць. Вельмі важна, каб гэтая простая ісціна была пачутая і ўспрынятая нашай моладдзю.
Хвалюючым момантам стала ўзнагароджванне Дыпломамі і медалямі «Юны міратворац» найбольш актыўных удзельнікаў рэспубліканскага праекта «Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь».
.jpg)
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby