Top.Mail.Ru

Гран-пры «Анімаёўкі-2026» заваявала расійская стужка

Аўтар:
Прызы раздадзены

У Магілёве падвялі вынікі XXIX Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2026». Урачыстая цырымонія адбылася ў кінатэатры «Радзіма». 

Гран-пры «Анімаёўкі-2026» заваявала стужка расійскага рэжысёра Лізаветы Хломавай «Чатыры прыпынкі». Дыплом «Майстру анімацыі» і прыз «Вялікі аловак» уручылі мастаку лялечнай анімацыі, выкладчыку Усерасійскага дзяржуніверсітэта кінематаграфіі Марыне Курчэўскай. Лепшым беларускім анімацыйным фільмам стала стужка «Правільныя правілы. Свята без гаджэтаў» рэжысёра Аляксандра Ленкіна. Заахвочвальны дыплом «За салодкія пакуты і мроі» атрымала рэжысёр Алена Турава за фільм «Ваўчок. Ледзянец». Лепшым аніматарам анімацыйнага фільма названы рэжысёр з Бельгіі Фонг Нікалас, які прадставіў на фестывалі сваю стужку «Абдымкі».

Пераможцам дзіцячага конкурсу ў намінацыі «Лепшы беларускі анімацыйны фільм» стала стужка выхаванцаў студыі тэатра і кіно «Арткадр» — «Анёл і сіні матылёк».

Прызы ў некалькіх узроставых групах атрымалі і ўдзельнікі конкурсу дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю